Я ад цябе далёка

 
Я кахаю цябе,  хоць цяпер ты далёка
І не чуеш як стогне душа уначы
Я шукаю цябе у святле начных вокан
Бо забрала з сабой ты ад сэрца ключы.
Я чакаю цябе кожны вечар без стомы
I здаецца, што чую цябе ў цiшыні.
Я ўсiм целам дрыжу і мне сон не вядомы,
Бо душою лячу у прайшоўшыя дні.
Я не ведаю сам, як дагэтуль жылі мы? 
Колькі сцежак-дарог мы па свеце прайшлі
Дзякуй лёсу майму, што цяпер недзялімы!
Дзякуй нашым багам, што дароги звялі!
Я кахаю цябе,  хоць цяпер ты далёка
І не чуеш як стогне душа уначы
Я шукаю цябе у святле начных вокан,
Бо забрала з сабой ты ад сэрца ключы!


Рецензии