Божы падарунак

Няма падарунка на свеці дарожай
Тое, што маем мы міласцю божай!
З iм па жыццi пракладаем свой шлях:
Дарым пяшчоту сябрам, злыдням - жах!

 Пры нараджэннi, як волхвы казалi,
Бог лiтасьцiвы нам пiша ў скрыжалi
 Ўсё, што нас стрэне ў гэтым жыццi
Колькi i  як i куды нам iсцi.

 Дзе перашкоды нас стрэнуць,
 цi буры,
Дзе i калi  будзе ўсё у ажуры.
Ўсе ў тых скрыжалях стаiць адмыслова
Лёс чалавека слова да слова.

 Ды прачытаць змогуць запiсы тыя,
Смертныя людзi, дзе душы святыя!
 Людзi, што знаюць сяброўству цану,
Мiру жадаюць Зямлi,  каб вайну
Збыць перамовамi i назаўсёды,
Каб жыць шчаслiва змаглi ўсе народы!

Бог запiсаў нам яшчэ ў скрыжалi,
Правіць каб гордых не абiралi!
Гордыя душы скрыжаль не чытаюць!
З iмi народы адно гора маюць!

Пыха нiдзе не шукае сяброў,
Дзе пыха правiць - лiецца там кроў!
 Людзi! Чытайце скрыжалi свае!
Хай Бог святло вам i сiлы дае!


Рецензии