Прабачэнне
Мне пачуццё, што стрэліся не рана!
Прабач, што ты не першаю была,
Ды першай з малахітам акіяна!
Прабач жыцця крутыя віражы!
Прабач, што сцежкі выбіраў няўдала!
Прабач, але нікому не кажы,
Што ты мяне за вершы пакахала!
Прабач! І як удалеч пойдуць дні,
Што ў сэрцах разгараліся пажарам,
Ты на Венеру ўвечары зірні
І зразумееш, што жыла не дарам!
Свидетельство о публикации №118010809823