Бывай, Тэнерыфэ!
Ляжыш, галаву ўзняўшы ў неба,
У сіні яго прахалодны блакіт,
І дрэмлеш, бо Богу так трэба.
Ужо два вякі, як сціх Тейдэ-вулкан,
Што снежнаю пікаю драпае хмары,
Не кідае з жэрла пякельны фантан,
Сцяклі магмы лавы ў абшары.
Шчарбіна вулкана другога ўгары,
Як піка зламаная,стромка без меры.
На чорныя скалаў літыя муры,
Пастаўлена вартаю межаў кальдэры.
Мігціць паміж кроплаў нябёс сінява,
Як кіпенем белым аб чорныя скалы
Прыбой разбіваецца! Пальмы. Трава
Ўсцілае кілімам базальт, мінералы.
Праз пініі, кедры, дарог серпантын
Ўспаўзае без страху на стромкія горы.
У кропельках-тромбах сустрэчных машын.
Надрыўна з задышкаю выюць маторы.
Тут пацеркі сёл на калье серпантыну
Ўвіты вясёлкамі бугенвілеі,
З гібіскусаў жоўтых і белых карціны,
У чырвані свежай пуансэтый алеі.
Цвітуць алеандры жаўтым і ружовым
І белым, як снег, на вяршыні вулкана.
Іх водар змякчае і жорсткія словы,
А сэрцы гарачыя брыз з акіяна.
Вясна круглы год і зычлівыя людзі.
Зімы ў Тэнерыфе ніколі ж не зналі.
Няхай жа яна і заўжды раем будзе,
Каб мы аб праблемах на ёй забывалі!
Свидетельство о публикации №117112704572