Апошняе каханне

Апошняе каханне, як месяц апаўночы,
Калі туман узросту ўжо цемніць зрок паволі
Апошняе каханне дае юнацтва вочы
Каб людзям скарб данесьці, які дала нам доля!

Данесьці бэзу пах і водар с печы хлеба, 
Бянтэжнасць ручайка, што выбірае шлях.
І шуляка кругі ў блакіце летнім неба,
Двух зорак малахіт у радасных вачах!

Апошняе каханне нам вестак не прыносіць,
Што вось яно - бярыце, бо ціхае яно!
Яно дае нам моцы, як тое сонца ўвосень,
Што ў вішнях высьпяляе жарсцьлівае віно!

Апошняе каханне таму даруюць богі,
Каханне ў жыцці хто каханнем сустракаў,
Хто быў к каханым любы, а дa сябе быў строгі
Каб ён аж да магілы дабро другім даваў!

Апошняе каханне, як месяц апаўночы,
Калі надзеі сонца юнача палыхне.
Апошняе каханне, як першацьвет дзявочы,
Заўсёды сустракае ў роднай старане!


Рецензии