Ноч

Ноч. Бясконца цягучая ноч.
Зоркі ў неба асфальце застылі.
Я спяшаю дамоў, але колькі ні кроч,
Застаецца ісці яшчэ многія мілі!

Можа, нас раздзяляюць прывычкі,
Забабоны і прымхі забытых падзей?
Ночы цемень ўзрываюць агні электрычкі,
З ёю шлях мой да новых надзей!

Я прыйду з імі няхай позна дадому,
Але мару маю я надзейна стрымаю:
Пакуль буду жывы - не даверу нікому,
Яе плён падарую я роднаму краю!

Падарую той плён, каб паверылі людзі,
У сябе, у свае сілы і ў сілу навукі,
Невылечнай хваробы што болей не будзе,
Бо лякарства стварылі надзейныя рукі!

Ноч! Цягучая ноч. Ноч планеты.
Са святлом прыйдзе ранак, як госць!
Веру я, што прыйду я да мэты,
Бо ўжо добрыя вынікі ёсць!


Рецензии