Па гародзе восень ходзе...
Лісціе атрасае
Песьню нудную заводзе
Бы ўдава якая!
То заціхне, то галосе,
То дажджом заплача,
Мо' яна чагосці просе,
Ды што тое знача?
Так праходзяць дні за днямі,
Не мае спакою.
Разгарэліся агнямі,
Кляны за ракою!
Сонца выблісне з-за хмаркі
Цьмяна на Пакровы
І ўжо паўзе ня шпаркі
Кужаль тумановы.
Восень коціць сваё кола,
Ужо зімкай вее,
Белай цнотаю наўкола
Пройдзецца завея!
Лыжы я тады абую,
Выйду на прастор
Сьцежку выберу прамую
Аж да самых зор!
Палячу я ў край юначы,
Ў роднае сяло,
Каб Венеру там убачыць
Як калісь было!
Каб пазбыцца адзіноты
І не мець тугі
Паратунак: поле цноты,
Край мой дарагі!
Свидетельство о публикации №117101509479