Злыдня цi капрызка?
мокрым лісцікам кляновым,
Я прашу яе: мо досыць,
не кідай свае абновы.
Хай і клёны, і бярозы
ёй нацешацца спачатку,
З той нагоды можа слёзы
сонца лье, схавашысь ў хмарку.
Восень - злыдня, ці капрызка? -
На ўгавор не паддаецца.
Ходзяць хмары цугам нізка,
дожджык тыдзень з неба льецца.
Дожджык тыдзень льецца з неба,
восень кажа: так і трэба,
Зразумелі, каб вы, людзі,
болей лецейка не будзе.
Восень, мо яшчэ зарана,
мо магла б ты прыпазніцца?
Восень нібы апантана
ў хмарах з ветрам весяліцца...
Свидетельство о публикации №117090707667
Продолжайте писать на родном языке, Валентина! Пусть звучит многоголосие!
С теплом,
Ирина Щёголева-Экштут 08.09.2017 02:28 Заявить о нарушении