Адно табе i пiшуцца радкi

Адно табе і пішуцца радкі,
Бо толькі ты мне ажыўляеш душу
І клятвы табе данай не парушу:
С табою быць праз годы і вякі!

С табою сьветлы ранак сустракаць,
С табою адыходзіць спаць увечар
І хоць жыццё канечна чалавеча,
Ды бесканечна мару трэ' чакаць!

Можа на небе Бог заўважыць тое
І нам даруе шчасця сьветлы грэх
Салодкі пацалунк, звонкі сьмех,
Бо гэта ў жыцці людзей - сьвятое!


Рецензии