Парасон

Мне трапіўся на вочы парасон,
Што мне калісьці ты падаравала.
Пражыў ён многа месяцаў і дзён
Пабачыў у жыцці сваім нямала!

У дні маладыя ён пабачыў нас:
Дзічок-хлапец - загадка для дзяўчыны,
Каханне першае і твой 9-ы клас,
І пацалунак першы ад Галіны.

Быў вечар позьні, добры для падзей
Дождж шапацеў па шоўку парасона
Ён нас хаваў ад позіркаў людзей
У вечнай змове з шатамі ад клёна.

Ён бачыў жар тваіх, маіх вачэй
Піў водар вуснаў, спелых як суніцы
Праз колькі год у цішыні начэй
Ён будзе мне як раю водар сьніцца.

Быў сьведкам закаханых першых слоў,
Але ж і сведкам першае разлукі,
Калі жыццё другога прынясло
І рэўнасць разарвала нашы рукі.

Праз нейкі час, ён быў са мной  тады,
Калі я ў мінакоў прамоклай плыні
Пачуўшы спешны звон яе хады,
Прапанаваў яго у дар дзяўчыне.

Яна цябе с падзякаю ўзяла
І  цесна прытулілася ўсім целам
Як бы даўно знаёмаю была
Ці можа стаць знаёмаю хацела.

Ты нам служыў амаль што 5 гадоў
Бярог яе ад слоты і ад сьпёкі
Знянацку разьвітання час прышоў
Яна з другім зляцела ў край далёкі.

Быў моцны вецер. Як з вядра дождж ліў
Як бы аплаквала са мной неба няўдачу
Прабач сябрук, цябе што не раскрыў
Я не хацеў каб бацыў ты што плачу!

Але мінулі месяцы, гады
Час залячыў былыя ў сэрцы раны
Я век пражыў і ўжо не малады
Але як бы ў 17 закаханы.

Я рады адчуваць цябе ў руках
Бо роднай мне рукою дараваны
Яе згубіць -  сціскае сэрца страх
Бо ёй душой і сэрцам я адданы!

Дай божа сябра, каб ніколі нам
Зноў не прышлося мокнуць у нягоду
Дай бог каб ты  аберагаў нас сам
Аж да канца жыццёвага паходу!


Рецензии