Дзень на шляху

Ну, вось здаецца, і знайшоў
І болей пошукаў ня трэба!
Сяброў бо мне паслала неба,
Каб досьвед я прынёс дамоў!

Каб дум маіх і працы плён
Даў пользу роднаму народу!
Ахоўваў бы людзей, прыроду,
Каб згінуў рак, як страшны сон!

Хай служыць досьвед мой народу!
Усім, хто гэты край заве
Радзімай, дзе ён ні жыве!
І між людзьмі хай сее згоду!
 
Хай будзе добрым гэты дзень!
Хай бласлаўляе таго Бог
Хто заміж цяжкасцей дарог
Праект да мэты давядзе!


Рецензии