Фотадынамiчная зара
Што я вынікаў праекта не ўбачу,
Што яны рассеюцца як дым
У мучэннях хворых і ў іх плачу.
Позіркам ашклёным я ў душы
Ўсё шукаю выхады, рашэнні,
Думкі ж, як ты іх ні варушы,
Нараджаюць адно толькі цені.
Нібы навакол мяне сцяна.
Моцная, высокая да неба.
І надзеі зорка не відна.
А яна ж мне ў скрусе гэтак трэба!
Бо не здамся я пакуль жывы!
Не паверу, што фата-маргана
Быў праект, прамень што светлавы
Рак заб'е і зажыве зноў рана!
Веру, прывядзе да мэты шлях
Будзе мая праца ўсё ж прызнана,
Каб прапаў перад хваробай страх,
Каб жыў кожны, як наканавана!
А таму яшчэ мне не пара
Ўсё забыць, бо маю досыць сілы!
Фотадынамічная зара
Будзе мне сьвяціць аж да магілы!
Свидетельство о публикации №117062409294