За мяжой Беларусь
За мяжой родны край
І радзіна мяне там чакае
Я сказаць не бярусь
Ці прамоўлю "бывай!",
Ці жыццё без Радзімы бывае?
Еду я па Літве
Да сябе зноў заве
Родны край і палеткі, і гоні
Ці ж змагу я забыць,
Ці змагу разлюбіць
Усё, што сэрцайку люба сягонні?
Пройдуць годы, вякі,
Стане край не такі
Песьні новыя будуць пець людзі,
Ды дакуль сонца сьвет
Будзе слаць ім прывет
Найшчырэйша каханым ён будзе!
Свидетельство о публикации №117062104181