Лёс наш чалавечы

Чым век сталей, тым карацей гадзіны
І лета халадней, а вёсен дым
Не сіні, як дзяцінства ўспаміны
З зялёным лісцем мая маладым!

Жыццё маё ледзь точыцца паволі,
Нібыта штосьці мокрае гарыць.
Не наракаю, што не даў Бог долі
Шкада, што мала сіл далей тварыць.

Але няхай няўмольны час паглыне
Калі-нібудзь і зоркі, і сусветы,
Пакуль жывы, хай творчы дух не міне
Хачу пісаць трактаты і санэты!

Пакуль зыву - гару, хачу пісаць,
Хачу чакаць на ростанях сустрэчы!
Я ўсё жыццё маё хачу аддаць,
Каб чуць палепшыць лёс наш чалавечы!


Рецензии