Зямля на раздарожжы

Ізноў Зямля на раздарожжы,
Не ведаем ісці куды,
Бо будучыні план трывожны,
Чакае ўсё хутчэй бяды.
Дні цягнуцца бясконца ціха,
А дзесь манеўры, дзесь вайна
І коціцца дарогай ліха,
Хаця дарога ўсім адна.
Зямлю - наш карабель касмічны,
Кіруем мы ў бяды сусветы,
Дзе і выпадак пагранічны
Стаць можа смерцю ўсёй планеты.
А людзі, хоць і разумеюць,
Што калі смерці час надыдзе,
Узяці скарбы не сумеюць,
Пануе ж роўнасць у Аідзе!
І мыслю так на раздарожжы:
Усё стварыў Бог адмыслова
Даў нам Каўчэг і свет прыгожы,
Ды не адкрыў любові слова!
Таму крадзем, пакуль здаровы,
Для нізкіх мэт  жыццёвы час,
У надзеі, што вянок цярновы
За гэта не спасцігне нас!


Рецензии