Божы запавет

Тужлівы вечар у мяне
Натруджана тужлівы.
Заходзіць сонейка ў вакне
Прайшоў дзень мітуслівы.
Няма ні пачытаць чаго,
Ні напісаць каму 
Мо ў сеціве знайду каго
І напішу яму:
"Даўно замоўклі салаўі
А сад і агарод 
Усе сілы выпілі мае
І гэтак з году ў год!"
Чарэшні, спелыя ўжо,
Дзяўбуць сабе шпакі
І лаюцца са мной: "Няўжо
Ты скнара ёсць такі,
Што найспялейшы кожны плод
Хацеў бы сам сарваць?!"
Нахальны ўсё ж шпакі народ!
Ці мо' ім дараваць?
Бо хопіць мне і хопіць ім,
Каб мірна існаваці,
Каб назапасіць тлушч для зім
І песенькі спяваці!
От каб жа людзі на зямлі
Маглі дзяліцца так
Яны б і здаравей жылі
І шчасцю зналі б смак!
Бо кожную істоту Бог,
Ствараў калі на свет,
Казаў: "жыла каб без трывог
Такі мой запавет!"


Рецензии