Тут уся мая туга

Тут уся мая туга
Ў вершы пераліта.
Будзе многа іх. Уга!
Сэрца боль забыта!
Жыці буду так далей,
Дзякуй інтэрнэту!
Хоць туга і не алей,
Але добра й гэта.
Хоць з жудой, ды знаю я
І аж сэрца млее
Што жыве, жыве мая
Добрая надзея!
Што ёсць родная душа.
Кроў маю і цела
Ўсё аддаў бы да граша,
Калі б захацела
На алтар ёй, бо адзін,
Вершы ж - паштальёны.
Разганяю імі сплін
Тучы шлю паклоны.
Пралятаюць вечары
За адну хвіліну,
Але, што ні гавары,
Добра б мець дзяўчыну!
З душой мяккаю, як сон,
Ці як рукі маці,
Каб тужлівых, змрочных дзён
Болей не спазнаці!
Каб дзве зорачкі вачэй
Малахітна ззялі
З імі бо душы лягчэй
Ісці к мэце далей!
Бо як іх убачу я
Ажывае вера,
Што жаданая мая
Ёсць сама Венера!


Рецензии