Добрай ранiцы сынок!

Добрай раніцы сынок!
Першы вось табе званок
Што паціху ажываю
Зноў працую ды жадаю,
Добры каб паўстаў дзянёк!

Свеціць сонейка ў нас,
Гвалт крычаць шпакі якраз.
На чарэшчні час каторы
Ўсё вядуць перагаворы
Нібы ў ААН падчас.

Вось і мне пара ўставаць
Досыць ім там жыраваць!
Я чарэшні сам збяру
Ды варэння навару,
Гасцей буду частаваць

Але ж лепей, пакуль свежы,
Смачны яны й так для ежы.
У іх фруктозы не бракуе
Ну а з ёй усё працуе
Бо энергіі без межы.

Ажывае мозг паціху,
Не здаецца ў лапы ліху
І натхненне ажывае
Табе піша, слоў шукае,
І не томіцца ні крыху.

Дай Бог, каб мне моцы стала
Працы бо рабіць нямала;
Трэба ўсталяваць кантакты
Каб дамовы ды кантракты
Пасля падпісаць удала.

Многа пісем розным людзям
Пісаць трэба. Поспех будзе.
Бо сынок мой падтрымае,
Думкі ён мае чытае
І ўздыхнуць лягчэй мо' грудзі!


Рецензии