Веснавое

Залацістаю кужаллю лотаць
Расцвіла наабапал балотца,
Бусел кінуў адрывісты  клёкат
Аблачынкаю лёгкай да сонца.

Палахлівай чародкаю качкі
Песцяць сонца ў люстэрку ракі,
І плывуць крутабокія хмаркі,
Паміж імі, нібы чаўнакі.


Рецензии