Летнi ранак

Промні сонца праз туманы
Ружавяць палетак...
Каласы расою п'яны
Нікнуць галавой да кветак.
Каўчэг Ноя над туманам-
На пагораку хаты.
Зроку соннага абманам
Дуб каржакаваты.
Рукі-голле цягне ў неба.
У агні аблокі.
Ціш наўкола. Глушыць глеба
Ранку крокі.
Ападае бель туману
Серабром смугі
На стракатую паляну
На кілім-лугі.
У вясёлках рос заззялі
Сонца прамяні,
Сонца коціць ранак далей
Ў цноце цішыні.


Рецензии
Ледзь пралУпiў вочы – бачу:
Колам сонейка ўскацiлась –
Будзе цёплым дзень, ня йначай:
П'янь расы ў калоссе ўбiлась.

Над туманам ў ранку хаты –
Быццам вежы па-над лугам:
Ў iх зачараваных кратах
Спяць сабакi пад ланцугам.

Чорны дуб галлём у небе
Зацапiў чаргу аблокаў,
Не варушыцца паветра,
Не чуваць ў зацiшшы крокаў.

Свет Вянэры - час ня зменiм -
Смугны сон iдзець да дола:
Ранак сонечным праменем
Коцiць дАлей сваё кола.

Велмi спадабаў Ваш верш, i нават "торкнула" мяне падурэцца i зрабiць недакладны пераказ яго сваемi словамi (як некалi рабiлi, будучы вучнямi ў школе).

Видок2   23.05.2017 11:07     Заявить о нарушении