Прывiтанне i Дабранач
І салодкае, як пацалунак!
''Прывітанне''- то родная мова,
Перазвон найімтымнейшых струнак!
А ''Дабранач'' хоць і пяшчотна,
Цемнаты ж адзінотаю вее.
І душы заставацца журботна,
Хоць сон часам і ёсць панацэя!
Калі мрояцца думкі роям,
Бо душа ў завею папала,
То Марфей адсячэ ўсё цьвілое,
Што ўдзень позірк смугою засцілала.
Калі ж горла засохла без слова
І тугою прыдушаны грудзі
Закахаемся ў сне мы нанова
Каб убачыць ці хораша будзе.
Каб убачыць што не пабялела
Чырвань вуснаў каханых у ранку!
Каб сустрэць зорны погляд нясмела
І ўбачыць багіню-славянку!
Дзень адзіны, малю цябе божа,
Юнаком дай пабыці мне дома,
Каб пабачыць было як прыгожа,
Калі сэрца каханнем вядома!
Свидетельство о публикации №117051311261