Прапау жыцця арыянцiр
Сцямнелі дні. Счарнелі ночы.
І на бумагі аркушы
Мой не кладзецца болей почырк.
Не паднімаецца рука
Ашмёткі думак запісаці
Я целам тут яшчэ пака,
Душой - пад грушаю ў хаці.
Прапаў жыцця арыянцір
Воч малахітных стухлі хвалі
І ўсё былое як бы ў жвір,
У дол халодны пахавалі.
Няма ні планаў, ні шляхоў
Якімі я спяшаў да мэты
Застаўся голы пук грахоў
Раман любові недапеты.
Грашыў, бо ратаваць хацеў
І стаў мо' ўпоперак дарогі
Я рою душ, які ляцеў
У рай, у ад, як звалі богі.
Грашыў, бо йсці зваў за сабой
З цяпла ў мароз і завіруху.
Грашыў, хацеу бо барацьбой
Балоту даць хоць крыху руху.
Грашыў, бо мовы роднай гук
Цаніў вышэй за дабрабыты.
Грашыў цяпло бо родных рук
І родны край, богам забыты.
Грашыў я многа ў жыцці
Цяпер мне кажуц':''Хопіць! Долі!''
Бо трэба, як ўсе ісці
Без лішніх думак і паволі.
Агнём сардэчным не гарэць,
Не захаплаць зіхценнем мэты
Як скажа бог, тады сагрэць
Таго, хто злою доляй стрэты.
Не жыці ўсім наперакор
А жыці так, як хочуць людзі
Ты не ўзляціш можа да зор,
Ды шлях твой спакайнешым будзе!
Згарэла, стлела ўсё душы
Жыццё маё. Ды ціш за тое.
Ляжаць паперы аркушы
Пустыя, бо жыццё святое!
Прабач, што я табе пішу
Бо больш няма пісаць каму
Я не ўдзячнасці прашу,
Ды цяжка думаць аднаму
Свидетельство о публикации №117051010066