Букет палявы

Якая прыгажосць расце на нашым полі
А мы шукаем бляск і дымнасць гарадоў 
І толькі праз гады нам хочацца зноў волі
Напрыканцы жыцця ва ўлонні ціхіх сноў!
Напрыканцы жыцця, калі ледзь бачаць вочы,
І рукі, як і голас, кранула ўжо зіма
Шукаем у былым і ломкі стан дзявочы
І жарсць былых гадоў, якой ужо няма!
Бо ўжо жыццё к канцу, як сонейка ўвечар
Схіляе галаву цяжар пражытых год
Чаму не цэнім мы пачуцці чалавечы
Чаму шукаем мы ў чужых краях прыгод?
Прычына можа ў тым, што не відаць прарока
Калі ён між людзей знаёмых нам, жывых
Прарок відней заўжды, калі ад нас далёка
Як вось гэты букет, што з красак палявых!


Рецензии