Макi i рамонкi

Макі і рамонкі -

Вера ды любоў

З роднае старонкі

Саграваюць кроў!



Даюць моцы, сілы,

Каб ісці да мэты,

Каб быў не пахілы

Вераю сагрэты!



Хай жа краскі лета

Будуць сэрцу знакам:

Там душа паэта,

Між рамонкаў з макам!


Рецензии