Цвiтуць каштаны

А тут вясна. Цвітуць каштаны
І Вісла поўная вады.
Стаю на мосце закаханы,
Хачу каб ты прышла сюды!
Каб ты стаяла  ў свечак ззянні,
У белым харастве святла,
Каб у Варшаве на спатканні
Ты прыгажэй за ўсіх была!
Хачу каб Віслы сіняй воды
Сустрэчы радасць  няслі ўдаль
Цераз граніцы і праз годы,
На самы край Зямлі! Амаль!
Бялеюць свечкамі каштаны,
На брук цярушаць белы цвет.
Каб я, жаданнем апантаны,
Багіні мроіў сілуэт!


Рецензии