Вечны жыд
Кудысь лячу, сьпяшаю. Вечны жыд
А век плыве імкліваю ракою
І я не бачу як той час бяжыць.
Праносяцца няўмольна дні і вёрсты
Сталеюць дзеці, ўнукі падраслі,
А мне ўсё застаецца кавал чорствы
Прызнання на ня роднай мне зямлі.
І зноў дарога. Зноў кудысь спяшаю
Знікаюць дні і куфры падарож,
А я ўзнёсла родны край вітаю
Напаўзабыты, ды каханы ўсё ж!
І хай у небыццё знікаюць годы,
Зіхціцца срэбрам волас галавы,
Спяшаць я буду, як спяшаў заўсёды,
Як Вечны жыд, пакуль буду жывы!
Свидетельство о публикации №117041305161