Вясновая замалёука
Валуны, нібы ягняты,
Разбрыліся па пагорку.
Дзед старенькі каля хаты
З курамі вядзе гаворку.
Купінамі вербалозы
Зацвітаюць у даліне.
Запаляе сонца росы-
Дыяменты на травіне
Грее сонца, прыпякае,
Зніклі аблачын сляды.
Гусей статак выступае
Роўным строем да вады.
А наўкол такая ціша
І такі настрой святы!
І душа да Бога піша
Пахвалёныя лісты.
Свидетельство о публикации №117041103714