Царква, бярозы...

Царква, а побач белыя бярозы
Танюткім голлем апусцілісь ніц,
З іх льюцца  на зямлю  празрысты росы,
То слёзы ў чорных хустках маладзіц.

Стаяць бярозы - нібы занямелі,
У шэрым небе - залатыя купалы,
Жанчыны, апусціўшысь на калені,
Бязгучна моляцца, схіліўшысь да зямлі.

Малітва, што з грудзей ідзе ад сэрца,
Аб любым, маці, сыну ці каму?
Увысь са звонам калакольным рвецца,
Ляціць праз хмары ў неба сіняву.

Царква, бярозы, калакольны звон,
Жыццё прайшло...жыццё - кароткі сон.


Рецензии
http://www.stihi.ru/2017/11/01/4594///Валя,не судите строго за последние строчки, иначе не получилось...С благодарностью-Л.Г.

Лариса Геращенко   01.11.2017 12:07     Заявить о нарушении
Лариса, всё прекрасно, даже лучше, чем первоисточник = зря придираетесь к себе.

Валентина Ментуз   02.11.2017 14:48   Заявить о нарушении