Незабыунае

Світанак ціха стукнуў у аканіцы,
Запунсавеў над вёскаю усход,
Загаманілі каля студні маладзіцы,
Ружовай стужкай шлях акрэсліў самалёт.

Расправіў бусел крылы нетаропка -
Палохаць жаб сабраўся грозны птах,
І сонца выкацілась залатою лодкай,
Прамені кінула на саламяны дах.

Каровак статак гнаў пастух на пашу,
Спявалі косы, рассыпаючы расу,
Аб роднай, той далёкай вёсцы нашай
У сэрцы памяць я сваім нясу.


Рецензии