Гэта яшчэ адна форма філасофскага пошуку. :-) Засяроджваешся ў сабе, задаеш пытанне, услухоўваешся ў яго гучанне. І пасярод маўчання ў думках, праявяцца нібыта сцежкі. І з кожным крокам яны/яна ўсё больш праясняюцца і выведуць-такі на паляну з тваёй цуда-кветкай.
А ў выніку атрымаецца верш, :-) па якім блукаць ужо чытачу.
Або вось яшчэ аддаленая асацыяцыя: узіраешся ты ў цемру, якая праглынула пытанне і, спачатку адчуваеш, а пасля ўсё выразней бачыш, як прарастае і набірае моц такое сабе дрэва (думка з разгалінаваннямі). Ва ўсялякім разе з такога дрэва можна прыхапіць чарадзейны яблык напамяць.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.