Лянота i касмiчны век

Руплівы час - касмічнага пашыву,
Жывем, плануем мы на перспектыву,
Рыхтуемся, нібы да зорных стартаў,
Ды нехта старт адкладвае ўпарта.

То нехта ставіць палкі у калёсы,
Закончыліся раптам нашы грошы,
То панядзелак - вельмі цяжкі дзень,
Мо з пятніцы ўсі справы распачнем?

А ў пятніцу? - якая тут работа,
Калі ўжо ўзаўтра выхадны - субота,
А там нядзеля - грэх не адпачыць.
Наш час з касмічнай скорасцю ляціць.

А мы ўсё вінаватага шукаем,
Бывае ў думках і сябе аблаем,
Няўдачы спішам на касмічны век...
Узяў даўно ў сябры ляноту чалавек...


Рецензии
Добры верш, Валянціна! А вось два маіх, адзін на рускай мове па тэме, а другі (спроба пяра) на беларускай мове. Сам беларускі разумею, але, вядома, не кажу. Але добрыя людзі дапамаглі.
http://www.stihi.ru/2007/11/08/222
http://www.stihi.ru/2017/01/14/5952

Сергей Пикарось   16.03.2017 23:07     Заявить о нарушении