Каханне маё! Краю родны, далёкi!
Як хочацца убачыць мне
Лань, Случ і Пціч!
Адчуць жыцця пульс, яго шпаркія крокі
І ўбачыць надзеі нягаснучы зьніч!
Пачуць гукі цёплыя матчынай мовы
І ў вочы зірнуўшы славянак-дзячат
Маліцца аб тым, каб вянок твой цярновы
Дай Божа расцьвіў, нібы райскі той сад!
Гасцей каб віталі на роднай нам мове,
Каб помнілі ўсе - мы не двор прахадны,
Бо ў цэнтры Еуропы жывем мы, панове,
Чароўныя дочкі, асілкі сыны!
Дай Божа любові ў сэрцы даволі,
Каб годнасці ўсплыць з небыцця,
Каб болей ніхто і нідзе і ніколі
Не ўказваў нам лад і напрамак жыцця!
Літва-Беларусь - майго сэрца край родны!
Дай Бог, каб затухлі трывог агмяні!
Дай Бог, каб заўжды быў ты вольны, свабодны
І крочыў упэўнена ў лепшыя дні!
Свидетельство о публикации №117030807348