Вясновыя пажаданнi

Вясна ідзе і ў яе ўлонні
За лёгкай сінявой смугі
Прачнуліся бары і гоні -
Край сэрцу родны, дарагі!

Жыцця былога адгалоскі
Над камінамі дзе-нідзе
Хат паўзабытай роднай вёскі
Дымок увысь свой шлях вядзе.

Куды ж ляжыць яго дарога?
Бо на вачах ён растае.
Нясе малітвы мо' да Бога,
Хай долю лепшую дае!

Хай долю дасць, каб адрадзілісь
У краю вёскі, гарады!
Каб дзеці, што тут нарадзілісь,
Жылі б шчаслівы без нуды!

Каб матчына вітала мова
Усіх прыезджых і сяброў,
Каб ажыла яна нанова
Сярод палацаў і двароў!

Прышла вясна. На яе сонцы
Падсохлі і да мар шляхі.
Дай Божа мір маёй старонцы
І адпусці яе грахі!


Рецензии