Пахне чабор...
сонца праменямі кветкі цалуе,
дыхае ціхім пакоем прастор,
пчолка над кветкай духмянай шчыруе.
Пахне чабор, пахне чабор...
пахне настоем хваёвай жывіцы,
спіць сном палудзенным стомлены бор -
думкам разбуджаным нешта не спіцца.
Я на спатканне з юнацтвам іду,
сцежак баровых сплятаю узоры,
з борам размову маўкліва вяду...
Сэрца хвалюе мне пах чаборовы...
Свидетельство о публикации №117021809949
Дзякуй за прыгожыя вершы на роднай мове.
Колькі асалоды ў гуках роднай мовы.
З павагай і шчырымі пажаданнямі ўсяго найлепшага.
Володькина Ольга 7 16.07.2022 23:33 Заявить о нарушении