Напрадвеснi

Зазвінеў зноў песняй жаўруковай
Сакавіцкі ясны цёплы дзень,
Вербы апрануліся ў абновы,
Сокам зашумеў бярозчын пень.

Мурашы, прагнаўшы сон зімовы,
П'юць салодкі веснавы напой,
Коцікаў лазовых пах мядовы
На крыло падняў пчаліны рой.

Зорная затока ля дарогі
Калыхае качак чараду,
Маладзік танюткі, златарогі
П'е, схіліўшысь, чыстую ваду.

Дыхае вясною наваколле,
Поўніць спеў птушыны луг і гай,
Усяму жывому тут раздолье,
Ад зімы ачнуўся родны край.


Рецензии