Калыханка баю- бай!

"Бег бай па сцяне
Ў чырвоным каптане"
Так казала мама мне
Ды шумеў дубовы гай:
"Ты пра нас не забывай!
Не кажы навек бывай!"
Лісцем шапацела голле,
Зелянела рунню поле
І смугою наваколле
Ціш прасторы ахінала.
Мроя ўзгоркі калыхала,
Калі хваля прабягала
Па дзівосным сінім моры
Льну зацвіўшага. Няскоры
Віўся стужкаю ў прасторы
Поля ўзбоч і ручаіны
Шлях: дзве вузкіх каляіны,
Што схаваўшысь пад яліны,
Беглі ўзгоркамі да хаты,
Праз лугі, пад дуб кашлаты,
Што раскінуў свае шаты
Там над Начы ручаінай.
Стромкі бераг стаў ліцьвінам
Сечы памяткай адзінай
За край вольны ды шчаслівы,
За ручай, лясы і нівы,
Каб зьвінелі нам гуллiва
Напявалі, як бы ў сне:
"баю- бай" табе і мне!


Рецензии