Лiст на галлi

Як хістаецца ліст на галлі —
чалавечай істоты "уладарства"!
Ці цары мы
прыроды,
калі,
як на небе, так і на зямлі,
зневажаем Сусветы і Царствы?

Ці рабы "выкрутасаў" душы?
І ШТО —  людзі —  у велічным свеце,
у якім
"анішто" —
мурашы —
прымудраюцца жыць — не грашыць
на сваёй, "мурашынай", планеце?

А ў паветры, над морам палёў,
што ні дзень па натхнёнасці шчырай
адбываецца
злёт
матылеў,
і жукоў, і стракоз, і чмялёў
на "паседжанні"
самітаў
міру.

Свету МІР дэманструюць
ЯНЫ!
Ну а мы?
Ці не жахі вайны?


———————————————

Художник —  Желонкин А.


Рецензии
А мо і мы для некага тыя ж мурашы і матылі? Ёсць ў нашых мурашоў, матылёў досыць ворагаў, якія скарачаюць іх жыццё. Але рамантычнасць і лёгкасць Вашага вершу выклікае пачуццё замілаванасці і надзеі, што хоць у іх - "матылеў, і жукоў, і стракоз, і чмялёў" - мір і ўзаемаразуменне.

З надзеяй на жыццё без вайны
Таццяна

Чабарок   07.02.2017 20:26     Заявить о нарушении
Дзякую, Таццяна!

Канешне, і мы для кагосьці— мурашы. І мне так заўсёды бачылася. Вакол— мірыяды Сусветаў і Цывілізацый. Наша— усяго-кі маленькій мурашнік на ўскрайку Млечнага Шляху.
І тым больш трэба яго берагчы.

Лаззаро   08.02.2017 09:57   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.