Рэйтанава

Рэйтанава

Станислав Шастак

http://m.nn.by/articles/184560/

O! Краю мой родны!
Каханы мой краю!
На што ж я прыгодны?
Цябе ж бо ня знаю!

Хаджу па зямліцы,
Дзе Рэйтан хадзіў,
Дзе Шчара бруіцца
Між лесу і ніў.

На роднага краю
Знаёмым абліччы
У думках ўяўляю
Сабе  Ляхавічы.

Ў напрамку на ранак,
Як людзі казалі
Чыгункі паўстанак
Райтанавам звалі.

Цяпер Русаўшчынай
Паўстанак завуць
Адсюль пуцявіны
У Грушауку йдуць.

Фальварак забыты
Стаіць паміж дрэў
Магілныя пліты
Маўчаць як згінеу

Тадэвуш з Райтанаў
Ці быў мо' забіты
Радзіме адданы
Пасол знакаміты!

Ен - вольнай Літвы
Да канца абаронца-
Тут жыў, не жывым,
Як зайшло яе сонца.

Як вольнасць Літвы
Канчаткова дзялілі
Казаў: 'Я жывы,
Але лепш бы забілі

Мяне вы панове
І сойм знакаміты!
Лепш я не жывы,
Чым край родны забіты!

Тапчыце мяне!
А радзімую маці,
Як сонца ў вакне,
Не дам с шабляй таптаці!"

Ен з шабляю там
Ў сойме лёг на парозе
"Загіну лепш сам!
Сэрца хай на дарозе,

Якою Радзіму
Вясці ўгатавалі,
І ў летку, і ў зімы
Вам памяць апаліць!

Гарыць у крыві,
Хай б'е куляй у скроні -
Усім, хто жывы?
А Радзіма ў палоне!

Хай Бог мне даруе,
З падзелам не згодны!
Жыццём ахвярую
А шабляй прыгодны

Любому з паноў
Галаву я знясці!
Пральецца хай кроў,
А Радзіме цьвісці!"

Ды стаўся падзел.
Сойм, "мауклівым" названы
Забіў ВКЛ!
Засталіся курганы.

Ды часам капліца
Напомніць нам горка
Што памяці сніцца,
Аб чым тут гаворка.

А памяць малюнкі
Малюе аддана,
Паўстанк чыгункі
І пана Рэйтана!


Рецензии