Павярнула сонейка на лета
І вясну нядоўга ўжо чакаць,
Запяюць нам капяжы санеты,
Пойдзе па раллі чарнюткі грак.
На чужбіне берагамі Ніла
Сцешыўся даўно цыбаты птах -
Вельмі хутка бусел белакрылы
Сядзе адпачыць на родны дах.
Клёкатам разбудзіць наваколле -
Час прыйшоў гняздо рамантаваць.
І пацягне дзюбай моцнай голле,
На балоце будзе жаб пужаць.
Шпак замітусіцца ля шпакоўні,
У небе жаваронкі зазвіняць.
Спеў птушыны, ласкавы, чароўны
Не дазволіць сэрцу сумаваць.
Свидетельство о публикации №117012712407
Лариса Геращенко 14.05.2017 21:01 Заявить о нарушении
Валентина Ментуз 15.05.2017 10:40 Заявить о нарушении