Бо ёсць ты беларусам!

Цары, паны ды “маскалі” –
Вякамі пад прымусам,
Таму ні чулі на зямлі
Пра Князя з Беларусі.

Другі народ, ні бы агонь,
Са сталі гартаванай,
А ты, мой людзе, як той конь,
Што дрэмле й зацугляны.

І ты, мой сябра, як і ўсе
Не павядзеш і вусам,
Глынуўшы костку ў кілбасе,
Бо ёсць ты беларусам!

Разумны бацька, з густам брат,
Ды што ж гэта за ліха:
Табе не трэба лепей, шмат,
А трошкі, і каб ціха.

Каб лепей жыць – не гараваць
З авансам да зарплаты,
Усё ты маеш… каб дадаць
Яшчэ і дух заўзяты.

Радзіма ёсць, ды хоць пазыч
Імпэту патрыёта:
Глядзіш ты моўчкі на злачынц
Праз вокны, ці з-за плота.

А зробіш крок -  з Яўропы – кыш! –
На сметнік свой, братусе!
Што, крыўда ёсць? Чаму ж маўчыш?
Бо ёсць ты беларусам!


Рецензии
Усё знаёма, а ганьбяць Беларусаў таму, што як зараз кажуць "телерантные" мы...
Чаго можна хацець, калі згодныя ...

http://www.stihi.ru/2019/07/03/1060

http://www.stihi.ru/2019/06/25/3852

http://stihi.ru/2021/06/03/1200

Творенье может пережить творца:
Творец уйдёт, природой побежденный,
Однако образ, им запечатлённый,
Веками будет согревать сердца.
Б. Микеланджело

КАК ЧАСТО В ЖИЗНИ ОШИБАЯСЬ,
ТЕРЯЕМ ТЕХ,КЕМ ДОРОЖИМ,
ЧУЖИМ ПОНРАВИТЬСЯ СТАРАЯСЬ,
ПОРОЙ ОТ БЛИЖНЕГО БЕЖИМ,
ВОЗНОСИМ ТЕХ, КТО НАС НЕ СТОИТ,
А САМЫХ ВЕРНЫХ ПРЕДАЕМ,
КТО НАС ТАК ЛЮБИТ,ОБИЖАЕМ,
И САМИ ИЗВИНЕНИЙ ЖДЁМ.

Дай Бог, чтоб Ваша рука всегда протягивалась только для рукопожатия, помощи другому,
и никогда за милостыней!

ПРИГЛАШАЮ К БОЛЕЕ ОБСТОЯТЕЛЬНОМУ ПУТЕШЕСТВИЮ –«дегустации» содержимого моей страницы.
Заходите, почитайте,
Высказывайтесь откровенно, как есть!
УСПЕХОВ!

Николай Сергеевич 01   03.06.2021 13:01     Заявить о нарушении
Хоць няма реакцыі, але ж мы Беларусы!

HTTPS://WWW.STIHI.RU/2019/07/03/1060

Не здраджалі ніколе Радзіме! І сваё абаронім заўжды!
Здароўя Вам і радасці жіцця!

Николай Сергеевич 01   23.08.2021 13:09   Заявить о нарушении