Што для шчасця трэба

                Выпадковае назіранне ва ўніверсаме

Яна - з пакупками - да касы.
З палучкі, пэўна: грэчка, рыс,
Аўсянка, яйкі, макароны,
Мука, смятана і  батоны...
А ён — паводдаль. Проста скіс,
Насупіўшыся, на каўбасы
Глядзіць з пагардай,зверху ўніз,
Нібыта ён да іх не ласы.

То чырванее, то бялее,
Цярэбіць пальцамі ключы,
Вачамі зыркае панура .
Мужык жа, тонкая натура,
А тут — звычайныя харчы,
Бутэлькі з воцатам, з алеем...
Ды жонцы ж мусіць памагчы.
Ад нецярпення як не млее.

Чакаць змарыўся, бедалажка.
Сярдзіта ў торбу пхне тавар,
Незадаволена, спяшліва.
А жонка неяк сарамліва,
Не гледзячы касірцы ў твар,
Употай уздыхнула цяжка...
І на прылаўку - «Хлебны дар» -
Гарэлкі чысценькая пляшка!

І мужыка як падмянілі!
Расплыўся  рот у два бакі,
Усцешыўся, аж засвяціўся,
Ад шчасця  як не ў скок пусціўся!
Лічыла жонка медзякі,
А ён - падрос, расправіў крылле,
Бадзёры, жвавы, гаваркі,
І вочы радасцю іскрылі.

Эх, мужыкі...

Лістапад 2016


Рецензии
якая горкая прауда...гарэлка ад слова -гора

Валентина Ментуз   13.02.2023 17:46     Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.