Мы гуляем

Ой, не проста мы гуляем-
     родну мову вывучаем:
Сонца ўстала,то світанак,
     рана- золак, альбо ранак.
Дождж і сонейка-вясёлка,
     у лузе пунсавее зёлка.

На нагу кладзем шкарпетку.
     у абед на стол - сурвэтку.
Вечарам у нас вячэра,
     маляваць трэба папера.
І яшчэ трэба алоўкі-
     расцвітуць тады рамонкі.

Каляровая паперка,
     разгарні,а там- цукерка.
Скача спрытна,вельмі лоўка
     ў лесе рыжая вавёрка.
На сцяжынцы ў лесе- вожык,
     а грыбоў- паўнюткі кошык.

Хто сказаць мне дзеці можа,
     што такое -проста ложак?
У адказ крычыць Сярожка:
     знаю,знаю- гэта ложка.
-Ложак,дзеткі,то - кровать,
     всем давно пора нам спать.


Рецензии