А цi была яна- любоy?

А я ізноў всё аб каханні-
Лунае думак летуцень...
Ён у адказ: "Такое ранне-
Наперадзе яшчэ весь дзень".

Адклаўшы з марамі спатканне,
Зварыла снеданне яму,
Чакала словы пра каханне,
Мо скажа: "Я цябе люблю!"?

Але дарэмныя чаканні -
Пад'еўшы, тэлік уключыў,
Я фільм хацела аб каханні -
Ён на футбол пераключыў.

Трывогі, клопаты, жаданні-
І пралятаюць дні стрымглоў,
Няма ў іх часу на каханне -
А ці была яна - ЛЮБОЎ?...

Ну вось і сонца на змярканні,
Крадзецца вечар ціха ў дом,
І восень шэпча аб каханні,
З дажджом абняўшысь за вакном.


Рецензии
Это стихотворение я воспринял как озорное с горчинкой.

Евгений Япрынцев   11.11.2016 16:49     Заявить о нарушении
Начинала- думала, что будет шуточное...
Спасибо за понимание и внимание.

Валентина Ментуз   11.11.2016 21:02   Заявить о нарушении