Спытала восень аб каханнi
-Мо, скажаш, дзе яго хаваеш?
-Не адкажу табе ў жаданні,
Але няўжо сама не знаеш?
Вунь, бачыш, песціць на ўзлессі
Рабіну у каралях сонца,
І сцеле клён пад ветра песні
Дарогі золатам бясконца.
І сее хмарка дожджык дробны
На рунь зялёную пшаніцы,
Каб колас ураджайны добры
Вясною змог закаласіцца.
Хіба, скажы, то не каханне
Зямлі і сонца, хмары з ветрам,
Без слоў, без марных абяцанняў
Зімой халоднай, цёплым летам?
Каханне рознае бывае:
Дзе - напаказ, а лепш - у сэрцы,
І той, хто сапраўды кахае,
Ніколі з ім не размінецца.
Свидетельство о публикации №116103100088
Новы удач ВаМ.
"""""""""""""
СпЫтала - видимо это вы имели в виду.
Евгений Япрынцев 03.12.2016 20:34 Заявить о нарушении