Асеннi вечар

Апошні сонейка прамень зірнуў з-за хмары,
На развітанне абудзіў наўкол абшары,
Асыпаў золатам бярозак верхавіны,
Дзівак-блазнота, быў ён тут і  раптам- згінуў.

Расплыўся белым палатном па-за ракою,
І тонкім месяцам блішчаў над галавою,
І кінуў зорак карагод у паднябессі,
На крылах шэрых журавы яго панеслі.

Па зорных сцежачках яны панеслі лета,
Спявала восень у журбе свае санеты,
Хоць ноч асенняя цяплом ужо не грэла,
Ды зорка ў небе для дваіх яшчэ гарэла.
 


Рецензии
Валентина, дзякую вас за верш, на роднай мове. Хай для вас заусёды гараць зорки. З павагай да вас София-Зося.

София Лещевич   15.11.2016 05:04     Заявить о нарушении
Узаемна- и Вам чыстага зорнага неба!

Валентина Ментуз   15.11.2016 09:38   Заявить о нарушении
Пожалуйста 2-ю и 4-ю строчки объясните, для перевода не понимаю некоторые слова.

Лариса Геращенко   15.05.2017 13:07   Заявить о нарушении
2-ая - на прощание разбудил вокруг простор,
4-ая - чудак-баловник был здесь и вдруг исчез.... как-то так.

Валентина Ментуз   09.01.2018 18:27   Заявить о нарушении