Проста кахаю

- Хочаш, я зорку дастану аж з неба
І для цябе падару?
Ты мне пярэчыш: не трэба, не трэба,
Лепей над намі празрыстае неба
Ды на світанку зару.

- Хочаш, я высцелю шлях дыванамі,
Кіну вясёлку ў траву?
Зноў не згаджаешся: лепей між намі,
Хвалямі жыта няхай калыхае -
Полем з табой я пайду!

Мары твае вышэй хмарак ускіну.
- Хочаш яшчэ што? - спытаю,
З сонечных промняў масток перакіну...
Ты у адказ: я з табою не згіну,
Я цябе проста кахаю!


Рецензии