Цямнее вечар, а цябе няма...

Імітацыя А.С. Пушкіна: "Я вас любил: любовь ещё, быть может.."


Цямнее вечар, а цябе няма,
Хаця ты ёсць, далёка ў інтэрнэце.
Ды мне ты не адказваеш сама
І я сяджу зусім адзін на свеце.
У небыццё размеранай хадой
Ідуць-паўзуць і думкі, і хвіліны
Адно адказу ўсё няма ад той
Ад майму сэрцу любае дзяўчыны!.
Ці можа я ўжо былы раман?
Ці мо' на лёс абрыдла нараканне?
А можа гэта розуму абман,
Што пацямніла мне цябе чаканне?
Няма цябе! Часы змяёй паўзуць.
Садзіцца ноч кабетаю маўклівай.
Дабранач, маладосць мая! І будзь
Са мной ці безь мяне, але шчасліівай!


Рецензии