Майму сонейку

Ранак, сонейка і ты
Гіне ноч і змрок турботы
Зноў свет поўны пекнаты
Адкрывае ў рай вароты!
Па жыццю даверся мне!
Знай, усе ідзе ад Бога
І нас шчасце не міне,
Бо мы не тварылі злога!
І чужога не ўзялі,
А ўсе сілы аддавалі
Мы,  каб людзі на Зямлі
Ў міры і спакоі спалі.
Каб не ведалі турбот,
Пра хваробы каб  забылі,
Каб шчасліва з году ў год
Праляталі лёсу мілі!
Каб усё ішло на лад
Каб душою не чарсцьвелі
Каб сказаць быў кожны рад
Мы ў згодзе жыць сумелі!
Няхай золата другім
Даў бог, яхты, самалёты...
А мне шчасце быць тваім
І здаровым без турботы!
Для ўсіх сонейка ўстае
Ды не кожны дзень вітае
Песьню, што жыццё дае
Толькі ж салавей спявае!


Рецензии