Прывiтаннее!

Прывітаннее! 
Сонца з рання
Людзям шле святло,
Каб жыло між іх каханне,
Каб цяпло жыло!

Каб матулі
Дзетак чулі,
Каб шчаслівы смех
Замяніў снарады гулі,
Даў час для ўцех!

Каб народы
Мелі б згоды
На мове любой!
Бераглі б жыццё заўсёды
Бераглі б спакой!

Бо гвалтоўна
Ўсё роўна
Шчасця не здабыць
Бо жыццё жаданнем  поўна
Міру, каб любіць!


Рецензии