Спораускiя сенакосы
Край дзівосаў- птушыны край,
Косы гімн вам спяваюць слаўны,
Песняй гэтай гасцей сустракай!
Працавітыя звонкія косы
Будзяць раніцу спевам сваім,
І вясёлкаю падаюць росы,
Сонца ззяе на лязе стальным.
Нехта скажа-часы ўжо не тыя,
Усё змяніў наш тэхнічны прагрэс,
Ну,давайце, касцы ўдалыя,
Травы выраслі,травы-як лес.
Ды спявайце у іх,косы,спявайце,
Свята слаўнае ў нас-фестываль!
Рукі,моцна іх сёння трымайце,
Ну,касец,свой закос пачынай!
І кладуць роўнай ніткай пракосы
Дзед і сын,і ўнук малы,
Нават спрытныя дзеўкі косы
Смела сёння ў рукі ўзялі.
І мільгаюць маланкамі косы,
Нібы стомы не знаюць яны,
СпарАўскія кладуцца пракосы
Спелым шоўкам духмянай травы.
Паказалі і спрыт,і сілу,
Касавіцай пацешылі край,
Самым лепшым прызы ўручылі-
Да наступнага лета чакай!
Свидетельство о публикации №116081906594